Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Пропускной режим Курганской базовой школы

Дата: 8 апреля 2019 в 21:06, Обновлено 17 октября в 11:59

ІНСТРУКЦЫЯ

аб арганізацыі  прапускнога рэжыму

ў дзяржаўнай установе адукацыі “Курганская базавая школа"

І. Агульныя палажэнні

1. Дадзеная Інструкцыя вызначае арганізацыю і агульны парадак ажыццяўлення прапускнога рэжыму ў Курганскай базавай школе (далей – школа), у мэтах забеспячэння грамадскай бяспекі, папярэджвання магчымых тэрарыстычных,экстрэмісцкіх акцый, супрацьпраўных праяў у адносінах вучняў, педагагічных работнікаў і тэхнічнага персанала школы.

ІІ. Арганізацыя прапускнога рэжыму

2. Прапускны рэжым у школе ўстанаўліваецца загадам дырэктара ў адпаведнасці з неабходнымі патрабаваннямі бяспекі.

3. Прапускны рэжым - парадак, які забяспечваецца сукупнасцю мерапрыемстваў і правіл, якія выключаюць магчымасць бескантрольнага ўваходу (выхаду) асоб, уезда (выезда) транспартных сродкаў, уносу (вынасу), увозу (вывазу) маёмасці на тэрыторыю або з тэрыторыі школы, які ўстанаўліваецца ў мэтах абароны аб’екта ад супрацьпраўных замахаў.

4. Адказнасць за арганізацыю прапускнога рэжыму ўскладаецца на дырэктара школы.

5. Кантроль за выкананнем прапускнога рэжыму ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу ўскладаецца на асоб, назначаных загадам па школе.

6. Выкананне патрабаванняў дадзенай Інструкцыі абавязкова для ўсіх работнікаў школы, вучняў і іх законных прадстаўнікоў, усіх юрыдычных і фізічных асоб, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць або знаходзяцца па іншых прычынах на тэрыторыі школы.

7. Работнікі школы, вучні і іх законныя прадстаўнікі павінны быць азнаёмлены з распрацаванай і зацверджанай Інструкцыяй.

8. У мэтах азнаямлення наведвальнікаў школы з прапускным рэжымам Інструкцыя знаходзіцца ў вахцёра і на сайце школы.

ІІІ. Парадак прыходу вучняў, работнікаў, наведвальнікаў у школу

9. Прапускны рэжым у будынак забяспечваецца вахцёрам.

10. Вучні, работнікі і наведвальнікі праходзяць у будынак праз галоўны ўваход. Запасны выхад адкрываецца ў экстранным выпадку пры надзвычайных сітуацыях або на падставе спецыяльнага распараджэння.

11. Доступ у будынак школы пачынаецца ў рабочыя дні за 30 мінут да пачатку работы школы і заканчваецца праз 30 мінут пасля заканчэння работы, у выхадны і нерабочыя святочныя дні – закрыты пастаянна.

12. Доступ работнікаў школы ў будынак у нерабочы час ажыццяўляецца з дазволу дырэктара школы. Спіс асоб, якім дазволены доступ у школу ў нерабочы час, даводзіцца да звестак вахцёра, вартаўнікоў, якія ажыццяўляюць прапускны рэжым.

13. Адкрыццё/закрыццё дзвярэй увахода ва ўказаны час ажыццяўляецца вахцёрам, вартаўніком.

IV. Прапускны рэжым для вучняў

14. Уваход у будынак школы вучні ажыццяўляюць у свабодным рэжыме.

15. Пачатак заняткаў у школе ў 8.30. Вучні, якія знаходзяцца на падвозе, дапускаюцца ў школу з 7.00, астатнія вучні – з 8.00.

16. У выпадку спазнення без уважлівай прычыны вучні прапускаюцца ў школу з дазволу дзяжурнага адміністратара або класнага кіраўніка.

17. Уход са школы да заканчэння заняткаў вучнямі дазваляецца толькі на падставе асабістага дазволу настаўніка або адміністрацыі школы.

18. Выхад вучняў на ўрокі фізічнай культуры і здароўя, працоўнага навучання, на экскурсіі ажыццяўляецца толькі ў суправаджэнні настаўніка.

19. Члены аб’яднанняў па інтарэсах для правядзення пазакласных і пазаўрочных мерапрыемстваў дапускаюцца ў школу згодна раскладу.

20. Праход вучняў у школу на дадатковыя заняткі пасля ўрокаў магчымы па раскладу.

21. У час канікул вучні дапускаюцца ў школу згодна плана мерапрыемстваў, зацверджанага дырэктарам школы.

22. У выпадку парушэння дысцыпліны або правіл паводзін вучні могуць быць дастаўлены да дзяжурнага настаўніка, класнага кіраўніка, адміністрацыі школы.

V. Прапускны рэжым для работнікаў

23. Дырэктар школы, заведуючы гаспадаркай могуць прыходзіць і знаходзіцца ў памяшканнях школы ў любы час сутак, а таксама ў выхадныя і святочныя дні.

24. Педагогі павінны прыбываць у школу не пазней, чым за 15 мінут да пачатку адукацыйнага працэсу, дзяжурныя педагогі – за 30 мінут.

25. Адміністрацыя, настаўнікі, класныя кіраўнікі абавязаны загадзя папярэдзіць вахцёра аб запланаваных сустрэчах з законнымі прадстаўнікамі, а таксама аб даце, часе і месцы правядзення бацькоўскіх сходаў.

26. Усе работнікі прыходзяць у школу ў адпаведнасці з графікам работы, зацверджаным дырэктарам.

VІ. Прапускны рэжым для законных прадстаўнікоў вучняў

27. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх (далей – законныя прадстаўнікі) могуць быць дапушчаны ў школу пры прад’яўленні дакумента, які засведчвае асобу.

28. З настаўнікамі законныя прадстаўнікі сустракаюцца пасля ўрокаў або ў экстранных выпадках у час перапынку ў фае на 1 паверсе школы. У шосты школьны дзень пры правядзенні кансультацый з законнымі прадстаўнікамі педагогі  сустракаюць іх на 1 паверсе і суправаджаюць у вучэбны кабінет згодна зацверджанага графіка. Пасля правядзення кансультацыі суправаджаюць законных прадстаўнікоў да 1 паверха.

29. Для сустрэчы з адміністрацыяй або педагогамі школы законныя прадстаўнікі паведамляюць прозвішча, імя, імя па бацьку адміністратара або настаўніка, запісваюцца ў “Журнале ўліку наведвальнікаў”.

30. Законным прадстаўнікам не дазваляецца прыходзіць у школу з вялікімі сумкамі. Сумкі неабходна пакідаць на пасту вахцёра і дазволіць дзяжурнаму агледзець іх з іх згоды.

31. Праход у школу да адміністрацыі па асабістых пытаннях магчымы па папярэдняй дамоўленасці.

32. У выпадку незапланаванага прыходу законных прадстаўнікоў у школу, дзяжурны высвятляе мэту іх прыходу і прапускае ў школу толькі з дазволу адміністрацыі.

33. Прысутнасць законных прадстаўнікоў, якія прывялі дзяцей на заняткі, дапускаецца толькі на 1 паверсе ў фае школы.

34. Законныя прадстаўнікі, якія прыйшлі сустракаць сваіх дзяцей па заканчэнні ўрокаў, чакаюць іх на вуліцы або на 1 паверсе ў фае школы.

VІІ. Прапускны рэжым для вышэйстаячых арганізацый, асоб, якія правяраюць і іншых наведвальнікаў

35. Асобы, не звязаныя з адукацыйным працэсам, якія наведваюць школу па службовай неабходнасці, прапускаюцца пры прад’яўленні дакумента, які засведчвае асобу, па ўзгадненню з дырэктарам школы або асобай, якая яго замяняе, з запісам у “Журнале ўліку наведвальнікаў”.

36. Службовыя асобы,якія прыбылі ў школу з праверкай, прапускаюцца пры прад’яўленні дакумента, які засведчвае асобу, з паведамленнем адміністрацыі школы, аб чым робіцца запіс у “Журнале ўліку наведвальнікаў”.

37. Групы асоб, якія наведваюць школу для правядзення і ўдзелу ў масавых мерапрыемствах, семінарах, канферэнцыях, аглядах і г.д., дапускаюцца ў будынак школы пры прад’яўленні дакумента, які засведчвае асобу па спісах наведвальнікаў, якія завераны пячаткай і подпісам дырэктара школы.

38. У выпадку ўзнікнення канфліктных сітуацый, якія звязаны з допускам наведвальнікаў у будынак школы, дзяжурны дзейнічае па ўказанню дырэктара школы.

39. Вядзенне дакументацыі пры прапускным рэжыме

Дадзеныя аб наведвальніках фіксіруюцца ў “Журнале  ўліку наведвальнікаў”.

Журнал павінен быць прашнураваны, пранумараваны. На першай старонцы журнала робіцца запіс аб даце яго завядзення.

Замена, удаленне старонак з “Журнала ўліку наведвальнікаў” забаронены.

VІІІ. Прапускны рэжым для транспарту

40. Вароты для ўезду аўтатранспарта на тэрыторыю школы адкрывае дворнік або вартаўнік толькі па ўзгадненню з адміністрацыяй школы.

41. Праезд службовага аўтатранспарта ажыццяўляецца згодна графіка або пасля прад’ўлення таварна – транспартнай накладной і (ці) пуцявога ліста.

42. Допуск без абмежаванняў на тэрыторыю школы дазваляецца аўтамабільнаму транспарту экстранных і аварыйных служб: хуткай медыцынскай дапамогі, пажарнай аховы, упраўлення ўнутраных спраў пры выкліку іх адміністрацыяй школы. Допуск аўтатранспарата, які прыбыў па заяўцы адміністрацыі, ажыццяўляецца пры атрыманні ў вадзіцелей суправаджальных дакументаў і дакументаў, якія засведчваюць асобу вадзіцеля.

43. Паркоўка аўтамабільнага транспарта на тэрыторыі школы забаронена.

44. У выхадныя, святочныя дні і ў начны час допуск аўтатаранспарта на тэрыторыю школы ажыццяўляецца з дазволу дырэктара школы або асоб,якія яго замяняюць, з абавязковым указаннем прозвішчаў адказных, часу знаходжання аўтатранспарту на тэрыторыі школы, мэты знаходжання.

45. Аб усіх выпадках працяглага знаходжання на тэрыторыі або ў непасрэднай блізкасці ад школы транспартных сродкаў, якія выклікаюць падазронасць, адказны за прапускны рэжым інфарміруе дырэктара школы і пры неабходнасці, па ўзгадненню з ім, інфарміруе раённы аддзел унутраных спраў.

ІХ. Арганізацыя рамонтных работ

46. Рабочыя і спецыялісты рамонтна – будаўнічых арганізацый прапускаюцца ў будынак школы дзяжурным адміністратарам, дзяжурным настаўнікам, вахцёрам для выканання рамонтна – будаўнічых работ па загаду (распараджэнню) дырэктара ці на падставе заявак і спісаў, узгодненых з кіраўнікамі “Падрадчыка” і “Заказчыка”.

Х. Парадак пропуску на перыяд надзвычайных сітуацый і ліквідацыі аварыйнай сітуацыі

47. Прапускны рэжым у будынак школы на перыяд надзвычайных сітуацый абмяжоўваецца.

48. Пасля ліквідацыі надзвычайнай (аварыйнай) сітуацыі ўзнаўляецца звычайная працэдура пропуску.

ХІ. Парадак эвакуацыі вучняў, работнікаў і наведвальнікаў

49. Парадак апавяшчэння, эвакуацыі вучняў, работнікаў і наведвальнікаў з памяшканняў школы пры надзвычайных сітуацыях і парадак іх аховы распрацоўваецца дырэктарам школы сумесна з адказнымі за вядзенне работы па антытэрору, ахове і бяспецы працы, пажарнай і электрабяспецы.

50. Па ўстаноўленаму сігналу апавяшчэння ўсе вучні, работнікі, наведвальнікі, а таксама работнікі, якія ажыццяўляюць рамонтна – будаўнічыя работы ў памяшканнях школы, эвакуіруюцца з будынка ў адпаведнасці з планам эвакуацыі, які знаходзіцца ў памяшканні школы на бачным і даступным для наведвальнікаў месцы. Пропуск наведвальнікаў у памяшканне школы спыняецца. Работнікі школы і адказныя асобы прымаюць меры па эвакуацыі і забеспячэнню бяспекі людзей, якія знаходзяцца ў памяшканнях. Па прыбыццю супрацоўнікаў адпаведнай службы для ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі забяспечваюць іх бесперашкодны пропуск у будынак школы.

.

.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.